09.06.2017 / 13:14

Тэрэза Мэй дамовілася аб фарміраванні кааліцыйнага ўрада 2

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй дамовілася аб фарміраванні новага кааліцыйнага ўрада з Дэмакратычнай юніянісцкай партыяй Паўночнай Ірландыі, паведамляе The Guardian са спасылкай на крыніцы.

Reuters.com

Мэй мае намер сустрэцца з каралевай Вялікабрытаніі ў Букінгемскім палацы ў 12.30 па мясцовым часе (14.30 па Мінску), каб узгадніць з ёй пытанне аб фарміраванні новага ўрада па выніках праведзеных датэрміновых парламенцкіх выбараў.

Тэлеканал Sky News паведамляе са спасылкай на крыніцы, што склад новага ўрада можа быць абвешчаны ўжо ў пятніцу, 9 чэрвеня.

Па выніках датэрміновых усеагульных парламенцкіх выбараў Кансерватыўная партыя атрымала 318 дэпутацкіх мандатаў у 650-мясцовай Палаце абшчын Вялікабрытаніі.

Падлік галасоў зараз працягваецца, застаецца вызначыць галасы ў адной выбарчай акрузе. Дэмакратычныя юніяністы заваявалі 10 месцаў у парламенце, іх магчымая кааліцыя з торы дазволіць апошнім забяспечыць кіруючую большасць у парламенце, для якога неабходны 326 месцаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

8
а то! / Адказаць
09.06.2017 / 15:07
Коалиция сия более чем шаткая и нежизнеспособная. Мэй совершенно напрасно оттягивает свой уход, поскольку она показала себя как очень слабый политик, полностью зашедший в тупик в переговорах о выходе из ЕС. И уходить надо ей, а не цепляться за эту партию, которая ничем ей не поможет в столь сложное время. 
2
ParaBellum / Адказаць
09.06.2017 / 19:21
Віншую зь перамогай!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру