09.06.2017 / 17:59

У Мінску аператыўнікі высачылі забойцу па крывавых слядах 2

Міліцыя па гарачых слядах затрымала мінчука, падазраванага ў забойстве знаёмага. Падрабязнасці распавялі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

guvd.gov.by

Знаходзячыся 7 чэрвеня ў гасцях у кватэры на вул. Ясеніна, 28-гадовы непрацуючы, раней судзімы мінчук у ходзе п'янай сваркі нанёс 42-гадоваму знаёмаму два ўдары кухонным нажом у вобласць грудной клеткі. Пры гэтым не разлічыў сілу ўдару і сам сабе парэзаў запясце. 42-гадовы мужчына ў выніку атрыманых раненняў сканаў. Медыкі, якіх выклікалі жанчыны, якія адпачывалі ў той вечар у кампаніі мужчын, паведамілі пра здарэнне ў міліцыю.

Аператыўнікі вырашылі выставіць адну групу затрымання па месцы жыхарства падазраванага, другую — у яго сваячкі, якая жыве непадалёк ад месца злачынства. І не пралічыліся: менавіта да сваячкі і накіраваўся мужчына. Крывавая рана на ягоным запясці спрасціла пераслед: па кроплях крыві можна было вызначыць маршрут падазраванага. Ён, убачыўшы міліцыянтаў, паспрабаваў уцячы, але быў затрыманы.

Мужчына раней судзімы за крадзеж, палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту. Загінулы таксама прыцягваўся — быў асуджаны за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі, папраўчых работ.

У дачыненні да зламысніка распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 139 «Забойства» КК РБ. Санкцыя названай частцы артыкула прадугледжвае адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

nn.by

2
Мура / Адказаць
09.06.2017 / 19:11
Мы, беларусы — мірныя людзі
0
цывильны / Адказаць
11.06.2017 / 00:46
о,какой послужной список у этого незамысловатого упыря-лет на 20 потянет усиленного режима,что бы окружающие на время расслабится могли
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру