09.06.2017 / 18:18

На мінскім вакзале адкрыўся інфатуркіёск, супрацоўнікі якога не ведаюць замежных моў 22

Першы ў сталіцы інфатуркіёск урачыста адкрылі ў будынку Цэнтральнага чыгуначнага вакзала 9 чэрвеня, перадаюць «Мінск-Навіны».

Там жыхары і госці горада могуць бясплатна атрымаць даведачную і турыстычную інфармацыю, узяць карты і даведнікі па горадзе і пры жаданні купіць сувеніры беларускіх майстроў.

Інфатуркіёск створаны УП «Мінгардаведка» сумесна з інфармацыйна-турысцкім цэнтрам «Мінск».

«Раней на гэтым месцы быў наш ларок з выдачай платных даведак. Такая форма працы састарэла, — адзначыў дырэктар УП «Мінгардаведка» Барыс Васільеў. — Цяпер мы будзем бясплатна даваць людзям інфармацыю. Зарабляць плануем за кошт продажу сувеніраў».

Павільён адкрыты з 8:00 да 20:00 без выхадных. Цяпер там пазменна працуюць два спецыялісты. Праўда, абслужыць яны пакуль змогуць, відаць, толькі прыезджых з краін СНД, бо валодаюць толькі рускай мовай

«У перспектыве плануем арганізаваць курсы замежнай мовы для супрацоўнікаў, каб яны маглі свабодна камунікаваць з замежнымі гасцямі сталіцы», — адзначыў Барыс Васільеў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Satan / Адказаць
09.06.2017 / 18:30
Ой, госпадзи! Ну хто к нам ездзиць?!
1
Дэн / Адказаць
09.06.2017 / 18:33
Ээ, а набраць адразу супрацоунiкау з веданнем моу што не дазваляла??? Я не магу з гэтых чыноунiкау..
1
Аматар / Адказаць
09.06.2017 / 18:34
- Hello, madam! Could you, please, explain me how to get to the Red Church?
- А? Што? Гаварыце на нармальнам изыке. Мы тут ні абязаны вас панімаць. Прыехалі тут - уважайця людзей. Савсем ужэ...


"У перспектыве плануем арганізаваць курсы..."
Ну, чаму ўсё так? Спрэс адна ганьба...
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру