09.06.2017 / 23:44

Беларусь на жылах вырвала перамогу ў Балгарыі дзякуючы фенаменальнаму голу Паўла Савіцкага ВІДЭА 11

Зборная Беларусі па футболе атрымала доўгачаканую перамогу ў матчы адборачнага цыкла да чэмпіяната свету—2018.

У барысаўскім матчы супраць зборнай Балгарыі наша каманда перамагла з лікам 2:1.

У Беларусі на 33-й хвіліне з пенальці забіў Міхаіл Сівакоў, а на 80-й — Павел Савіцкі.

Балгары адказалі голам Кастадзінава на апошняй хвіліне матча.

Зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Ігара Крывушэнкі атакавала надзвычай мала. Валоданне мячом — 38:62 на карысць Балгарыі. Па ўдарах прапорцыя таксама не самая прывабная — 9:20, зноў-такі не на нашу карысць.

Упрыгожваннем вечара стаў фенаменальны гол Паўла Савіцкага. Яго можна пераглядаць бясконца.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

БЮ

1
Майк Вэ / Адказаць
10.06.2017 / 00:03
Голасо!
27
Алексей / Адказаць
10.06.2017 / 00:08
Ну я не знаю.... Это просто случайно так получилось. За это не стоит делать кого-либо героем...
2
Машэка / Адказаць
10.06.2017 / 00:19
Дзякуй за гульню! Зачакаліся!!! Віншую спадарства з агульнай перамогай!
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру