Дзявятага чэрвеня ў Чорным моры пацярпеў крушэнне верталёт ВПС Балгарыі. Інцыдэнт адбыўся падчас правядзення тактычных вучэнняў, паведамляюць інфармагенцтвы.

У выніку катастрофы загінуў пілот і яшчэ два чалавекі, якія знаходзіліся на борце, пацярпелі.

Паведамляецца, што пацярпеў крушэнне баявы верталёт AS 565MB Panther. Хутчэй за ўсё, паветранае судна зрабіла няўдалы манеўр. З нагоды інцыдэнту праводзіцца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0