Румынскія ўлады закрылі доступ да адной з самых папулярных славутасцяў Румыніі — замка Паенары, які стаў знакаміты дзякуючы гісторыі графа Дракулы, піша ВВС.

ТАСС

ТАСС

Яны хочуць абараніць турыстаў — аднак не ад вампіраў, як можна было падумаць, а ад мядзведзяў.

За апошні час некалькі турыстаў, якія ўздымаліся па лесвіцы вышынёй у 1480 прыступак да руін старадаўняга замка, сутыкаліся з бурай мядзведзіцай, якая гадуе трох дзяцей непадалёк.

Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя дало мясцовым уладам дазвол вывезці жывёл, аднак пакуль незразумела, куды іх можна адправіць.

Паліцыя лічыць, што мядзведзяў прыцягнула ежа, якую турысты пакідаюць пасля сябе каля замка.

Замак Паенары гіды называюць «сапраўдным замкам Дракулы» у процівагу больш папулярнаму замку Бран, дзе князь Валахіі Улад Цэпеш, які стаў прататыпам графа Дракулы, толькі часам спыняўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?