Улады Украіны адклікалі дазвол, выдадзены раней польскім гісторыкам, на правядзенне пошукавых работ і эксгумацый на Валыні. Гэтыя меры былі прынятыя ў адказ на дэмантаж помніка воінам УПА ў польскай вёсцы Грушовічы, піша Радыё Польшча.

Па словах віцэ-старшыні польскага Інстытута нацыянальнай памяці Кшыштафа Швагжыка, гэтае рашэнне стала непрыемным сюрпрызам. Ён заявіў, што польскія гісторыкі сутыкнуліся з неадэкватнымі рашэннямі ўкраінскага боку. Ён падкрэсліў, што ў Грушовічах няма пахаванняў, а дэмантаваны быў манумент, прысвечаны воінам УПА, якія забівалі палякаў. Менавіта таму, як адзначае Швагжык, такому манументу не месца ў Польшчы.

Па словах віцэ-старшыні польскага Інстытута нацыянальнай памяці, на дадзены момант польскія гісторыкі даследавалі толькі 5% месцаў, звязаных з Валынскім злачынствам. «Перад гісторыкамі яшчэ вельмі шмат працы, яны знаходзяцца толькі ў пачатку шляху. Нельга дапусціць, каб парэшткі забітых палякаў ляжалі ў невядомых месцах. Мы павінны гэта змяніць», — сказаў Кшыштаф Швагжык.

Ён таксама дадаў, што ў бліжэйшы час адбудуцца перамовы з украінскім бокам. Ён выказаў надзею на тое, што бакам удасца прыйсці да кампрамісу.

Згодна з рознымі польскімі крыніцамі, у выніку Валынскай разні ад рук украінцаў загінулі ад 50 тысяч да 100 тысяч палякаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?