У Каталіцкай царкве Дзень Найсвяцейшай Тройцы адзначаецца ў наступную нядзелю за Пяцідзясятніцай (у 57-ы дзень пасля Вялікадня). Свята прысвечанае праслаўленню Найсвяцейшай Тройцы — Бога Айца, Сына і Святога Духа, літургічныя чытанні і пропаведзі гэтага дня раскрываюць хрысціянскае вучэнне аб траічнасці Бога.

У рымскім літургічным календары святы спаслання Святога Духа і дзень Найсвяцейшай Тройцы маюць статус «урачыстасці». Традыцыйныя колеры ўбору святароў у Дзень Найсвяцейшай Тройцы, як і ў іншыя вялікія святы, — белыя.

З даўніх часоў на Тройцу прынята ўпрыгожваць храмы і хаты свежымі кветкамі, травой, галінкамі дрэў і прыносіць у храм на асвячэнне букеты з травы і кветак, а пасля службы адносяць іх дадому і захоўваюць на працягу года як добры сродак ад хвароб. Раней у сярэдзіну такога букета ставілі свечку, якая павінна была гарэць на працягу ўсёй службы. Травы потым выкарыстоўваліся як абярэг ад розных хвароб, а свечку ўкладвалі ў рукі паміраючага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0