«Наша Ніва» паведамляла, што 4 чэрвеня на трасе М1 перавярнуўся аўтамабіль Toyota Land Cruiser. У выніку аварыі загінуў пасажыр машыны. Як выявілася, гэта быў пляменнік старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай.

Бабруйскі бізнэсмен і хакеіст Вадзім Капусцін у той дзень удзельнічаў у гонках на ўседарожніках. Рэйд «Партызанскія сцежкі — 2017» праходзіў у Мастах Гродзенскай вобласці.

Па дарозе назад за стырно села яго знаёмая. У раёне Мінска яна не дала рады кіраванню, аўтамабіль некалькі разоў перакуліўся. Капусцін, які сядзеў на заднім пасажырскім крэсле, не быў прышпілены. Ён вылецеў праз верхні люк машыны і ад атрыманых траўм памёр на месцы.

Вадзім Капусцін гуляў за хакейны клуб «Бабруйск», апошнім часам уваходзіў у аматарскую зборную горада.

У яго засталіся жонка і двое дзяцей.

Памёр сын Лідзіі Ярмошынай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?