Двое падлеткаў загінулі ў ДТЗ у Бярозаўскім раёне Краснаярскага краю (РФ), яшчэ трое пацярпелі, паведамілі ў рэгіянальным ДІБДР. За рулём аўтамабіля Honda знаходзіўся сямікласнік, паліцыя высвятляе прычыны аварыі, паведамляе ТАСС.

«За рулём быў хлопчык, 13 гадоў, сямікласнік, ён загінуў. Пасажыр 14 гадоў, васьмікласнік, таксама загінуў. Трое пацярпелых падлеткаў — адзін 16 гадоў, двое 17 гадоў», — распавялі ў ДІБДР.

Усе дзеці — жыхары пасёлка Зыкава Бярозаўскага раёна. «Старэйшыя скончылі дзевяць класаў летась, нідзе не вучацца і не працуюць. Трое — навучэнцы мясцовай школы», — дадалі ў ведамстве.

Як удакладніла прэс-служба краявога ГУ МУС, аварыя адбылася раніцай на ўчастку дарогі Бярозаўка — Зыкава — Маганск. Кіроўца Honda не справіўся з кіраваннем, і аўтамабіль урэзаўся ў бетонную агароджу. Паводле папярэдніх даных, падлеткі былі п'яныя і не выкарыстоўвалі рамяні бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?