11.06.2017 / 13:32

Парламенцкія выбары ў Францыі: чакаецца перамога лібералаў і катастрофа сацыялістаў 6

Перадвыбарчы плакат кандыдата ад партыі Макрона. Фота rtl.fr.

11 чэрвеня ў Францыі адбываецца першы тур парламенцкіх выбараў. Як паказваюць апытанні грамадскай думкі, яны прынясуць перамогу новай ліберальнай партыі La République En Marche! (REM), якая ідзе на выбары ў кааліцыі з цэнтрыстамі з MoDem. REM была створаная пад выбарчую кампанію Эманюэля Макрона. Яго перамога вывела партыю ў лідары гонкі.

Як чакаецца, за REM прагаласуюць каля 30% выбарцаў.

Правацэнтрысцкія рэспубліканцы маюць падтрымку каля 20%. На трэцім месцы ідзе Нацыянальны фронт Марыны Лё Пэн з 17%. Левая «Няскораная Францыя» і камуністы маюць падтрымку прыкладна 14% выбарцаў. Выбары абяцаюць быць правальнымі для сацыялістаў, за якіх гатовыя галасаваць толькі 8% выбарцаў. Партыя, што дамінавала на французскай палітычнай сцэне з 1940-х, сышла ў цень пасля няўдалага прэзідэнцтва Франсуа Алянда.

Францыя — прэзідэнцкая рэспубліка, але перамога на парламенцкіх выбарах палегчыць Макрону правядзенне рэформаў у эканамічнай сферы.

У выпадку калі Макрон будзе папулярным прэзідэнтам, не выключана, што палітычны спектр Францыі зменіцца. Некалькі дзесяцігоддзяў за ўладу змагаліся правацэнтрысты і левацэнтрысты, галісты і сацыялісты. Цяпер значную ролю могуць адыгрываць лібералы.

З гледзішча беларускіх інтарэсаў, небяспеку ўяўляюць крайне правыя і крайне левыя, Нацыянальны фронт і «Няскораная Францыя», бо яны выступаюць за саступкі пуцінскай Расіі і аслабленне Еўрасаюза, што можа ўскладніць сітуацыю народаў у прасторы між ЕС і Расіяй.

Канчатковы расклад сіл у парламенце стане ясны па выніках другога тура, які пройдзе 18 чэрвеня.

Сяргей Гезгала

23
Devil / Адказаць
11.06.2017 / 14:31
Спадзяюся, Нацыянальны фронт пакажа добры вынік!
13
Трыумф правага рэваншу / Адказаць
11.06.2017 / 14:35
Досыць нацярпеліся людцы здзеку ад лявацкіх фашыстаў. Эўропа вяртаецца да правага парадку.

Сумленны беларус, далучайся да выратавальнай кансерватыўнай ініцыятывы краін Балта-Чарнаморскага абшару. Трымайся праваруч!
4
metsavend / Адказаць
11.06.2017 / 15:09
Хорошая новость, обнадеживающая! Это будет означать еще одну неудачу путинской России в череде прочих неудач. И это хорошо для Беларуси, Украины и в целом для всей Европы. Сейчас Европе нужен жесткий курс по отношению к России. 
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру