Форвард «Рэала» і зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду стаў бацькам двайнят, паведамляе Sports.ru са спасылкай на SIC Noticias.

Раналду з Джарджынай Радрыгес і сынам Жуніярам. Фота sportfm.ru

Раналду з Джарджынай Радрыгес і сынам Жуніярам. Фота sportfm.ru

Паводле інфармацыі крыніцы, дзяцей нарадзіла сурагатная маці. Хлопчыка назвалі Матэа, дзяўчынцы далі імя Ева.

Дзеці нарадзіліся ў чацвер. Футбаліст цяпер знаходзіцца ў размяшчэнні зборнай Партугаліі.

Першаму дзіцяці футбаліста, Крышціяну Раналду Жуніяру, ужо шэсць гадоў. Ён нарадзіўся ў 2010 годзе — таксама ад сурагатнай маці.

Раналду ў цяперашні час сустракаецца з іспанкай Джарджынай Радрыгес.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0