Прыехаўшы раніцай на працу, дырэктар выявіў труп вартаўніка са слядамі гвалтоўнай смерці, паведамляе сайт УУС Брэсцкага аблвыканкама.

У аператыўна-дзяжурную частку Пінскага РАУС паступіла паведамленне ад кіраўніка аднаго з прыватных прадпрыемстваў раёна аб тым, што ім знойдзены труп 26-гадовага вартаўніка прадпрыемства са слядамі гвалтоўнай смерці. Ён таксама паведаміў у міліцыю, што з памяшкання офіса выкрадзены металічны сейф з буйной сумай грошай.

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў быў затрыманы па гарачых слядах раней судзімы 39-гадовы жыхар Пінска.

Пры ператрусе ў затрыманага была знойдзеная частка выкрадзеных грошай і металічны сейф.

Па дадзеным факце Пінскі міжраённы аддзел СК РБ распачаў крымінальныя справы па п. 12 ч. 2 арт. 139 КК РБ і па ч. 3 арт. 207 КК РБ, прызначыў шэраг экспертыз.

Затрыманы змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?