Японскія грузаперавозчыкі разам з караблебудаўнікамі працуюць над стварэннем грузавых караблёў, якія не маюць патрэбы ў камандзе, самастойна пракладваюць курс і прадказваюць збоі ў працы да таго, як яны здараюцца, піша ВВС.

Getty

Такія караблі будуць кіравацца з дапамогай штучнага інтэлекту, які будзе здольны, у прыватнасці, пракласці самы кароткі, бяспечны і найменш энергазатратны курс.

Іх разлічваюць спусціць на ваду ўжо да 2025 года.

Штучны інтэлект таксама будзе прадказваць паломкі і іншыя праблемы, што дапаможа знізіць колькасць аварый.

Кампаніі плануюць пабудаваць каля 250 беспілотных караблёў. Стварэнне такой тэхналогіі будзе каштаваць сотні мільёнаў даляраў.

На першых караблях такога тыпу ўсё ж будзе невялікая каманда, але план на будучыню — стварыць абсалютна аўтаномныя судны.

Адна з фірмаў, якія распрацоўваюць караблі новага пакалення, Nippon Yusen, раней ужо працавала над тэхналогіяй, якая дазваляе караблям ацэньваць рызыкі сутыкнення шляхам аналізу даных. Яна супрацоўнічае з нарвежскай кампаніяй DNV GL, збіраючы і аналізуючы даныя аб стане карабля і яго характарыстыках.

Караблебудаўнічая кампанія Japan Marine United, якая цяпер працуе над стварэннем «разумных» караблёў, таксама працавала над падобным праектам: яна распрацоўвала сістэму аналізу даных, каб карабель мог прадказваць паломкі да таго, як яны здараюцца.

Брытанская кампанія Rolls-Royce таксама абвясціла аб стварэнні грузавых судоў, якія не якія маюць патрэбы ў чалавеку: першыя мадэлі будуць дыстанцыйна кіраванымі, і ўвесці іх у эксплуатацыю фірма абяцае ўжо да 2020 года.

Асноўныя функцыі будуць аўтаматызаваныя, але ў такога судна ўсё-такі застанецца капітан: ён будзе з сушы сачыць за працай карабля і браць на сябе кіраванне ў крытычнай сітуацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?