Апоўначы ўступіла ў сілу рашэнне Рады Еўрапейскага Саюза аб увядзенні бязвізавага рэжыму для кароткатэрміновых паездак грамадзян Украіны ў 30 краін Еўрасаюза і Шэнгенскай зоны.
Па стане на 15.00 ўжо больш за 1,1 тыс. украінцаў перасеклі мяжу з краінамі Еўрапейскага Саюза без віз.
Як паведамляе УНІАН са спасылкай на Дзяржпагранслужбу Украіны, большасць грамадзян для падарожжа выкарыстоўвалі аўтамабільныя пункты пропуску (69%), а іншыя (31%) аддалі перавагу паветранаму руху.
0
0
0
0
0
0