Бюст генерала Расійскай імперыі Міхаіла Чарняева адкрылі 9 чэрвеня у вёсцы Лыскаўшчына Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці.

Бюст быў выраблены за сродкі ПМК №266, якой належыць экатурыстычны комплекс. Помнік усталявалі недалёка ад пахавання рускага мастака Мікалая Неўрэва, з якім генерала Чарняева звязвала доўгае сяброўства.

Чарняеў, які нарадзіўся ў 1828 годзе ў Магілёўскай губерніі, найбольш вядомы як заваёўнік Туркестана і галоўнакамандуючы сербскай арміяй. Чарняеў лічыўся мужным ваяром.

Па сваіх поглядах ён быў вядомым кансерватарам і славянафілам. Ён актыўна падтрымліваў ідэю, што Расія — краіна, якая павінна вызваліць і сабраць «пад сваім крылом» усе славянскія народы.

Не дзіўна, што расійскі генерал пісаў пра неабходнасць «уціхамірыць банды польскіх паўстанцаў» у 1863 годзе.

Увогуле, погляды кола Чарняева нагадваюць сённяшніх аматараў рускага свету. Толькі, калі сёння ў іх «галоўны вораг» — Амерыка, то ў славянафілаў ХІХ стагоддзя лічылася, што супраць Расіі пастаянна штосьці «муціць» Германія. Адзін з сяброў Чарняева пісаў аб «спрадвечных намаганнях германскай нацыі падпарадкаваць і анямечыць славянства; адсюль неабходнасць аб'яднання разрозненых славянскіх плямёнаў пад вяршынствам Расіі і непазбежнасць энергічнай рускай палітыкі, накіраванай галоўным чынам супраць Аўстрыі».

Адзін з набліжаных генерала, Усевалад Крэстоўскі, палічыў патрэбным ачысціць ад шкодных ліберальных кніг грамадскую бібліятэку, якую сабралі ў Ташкенце, і бібліятэка была фактычна знішчана.

Пэўны час сам Чарняеў рэдактаваў кансерватыўную пецярбургскую газету «Русскій мір». Праўда, асаблівым поспехам выданне не карысталася.

 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Ахрэм / Адказаць
12.06.2017 / 13:12
Толькі бюст ? А месца для лабызання ?
3
Беларус / Адказаць
12.06.2017 / 13:16
А што за маскоўскiя падхвоснiкi там як сабачкi вакол бегаюць?
5
... / Адказаць
12.06.2017 / 13:17
Міраточыць яшчэ не пачаў, манкурты?
Паказаць усе каментары/ 40 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру