Архітэктурна-горадабудаўнічая рада пры галоўным архітэктары горада ўхваліла аблічча будучага шматфункцыянальнага гасцінічнага комплексу каля стадыёна «Дынама».
Размесціцца новы будынак на скрыжаванні вул. Свярдлова і Ульянаўскай, так што яго найбліжэйшымі суседзямі стануць стадыён, што праходзіць рэканструкцыю, і адміністрацыйны будынак міністэрстваў спорту і турызму, антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
У шматфункцыянальным комплексе запланаваны гандлёвыя плошчы, дзіцячы і забаўляльны цэнтры, фудкорты, офісы і гатэльныя нумары.