Стваральнік месенджара Telegram Павел Дураў распавёў, што адчуваў ціск з боку агентаў ФБР. Пра гэта ён напісаў у твітары ў адказ на запіс журналіста Яшы Левіна.

Па словах Дурава, калі ён з камандай распрацоўшчыкаў у 2016 годзе быў у ЗША, за тыдзень яго праграмістаў двойчы спрабавалі падкупіць супрацоўнікі федэральных органаў, а на яго самога аказвалі ціск з ФБР. У чым менавіта заключалася ціск, Дураў не патлумачыў, але паскардзіўся, што стварыць па-сапраўднаму незалежны дадатак з крыптаграфіяй ў ЗША практычна немагчыма.

Таксама Дураў раскрытыкаваў абаронены месенджар Signal, які часта выкарыстоўваецца для канфідэнцыйнай перапіскі. Ён адзначыў, што гэты месенджар атрымлівае фінансаванне ад звязанага з урадам ЗША Open Technology Fund, а таму не можа лічыцца абароненым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?