Машына з Казуліным і дзьвюма яго дочкамі была затрыманая супрацоўнікамі ДАІ па дарозе ў Дзяржынск, ля вёскі Васілеўшчына. Паводле словаў міліцыянтаў, ім «надышоў загад спыніць машыну». Нібыта, на праспэкце Незалежнасьці аўтамабіль не прапусьціў пешахода і стварыў аварыйную сытуацыю.

Аляксандар Казулін ехаў на пахаваньне цесьця з могілак, дзе пахаваная яго жонка Ірына. Пахаваньне пачынаецца у 12.00 і Казулін не пасьпявае праз затрыманьне.

«З учорашняга дня мяне ўсюды суправаджаюць тры невядомыя машыны. Сёньня раніцай быў абрабаваны мой аўтамабіль. Цяпер я не магу трапіць на пахаваньне. Лукашэнка працуе на свій імідж. Нават у жалобны дзень ён ня можа ня ціснуць на мяне. Гэта можа яго асабісты загад, або загад яго падначаленых», - адзначыў А.Казулін.

Раніцай быў абрабаваны аўтамабіль «Вольва», які належыць Аляксандру Казуліну.

З аўтамабіля зьніклі дакумэнты сваяка Аляксандра Казуліна, які карыстаўся машынай.

Апроч таго, сёньня зазнаў ddos-атаку сайт Аляксандра Казуліна. Цяпер сайт не працуе.

Нагадаем, палітзьняволены быў вызвалены з турмы ўчора. Сёньня ён возьме ўдзел у пахаваньні цесьця.

Крыніца ў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі пацьвердзіла БелаПАН інфармацыю аб тым, што 15 жніўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні Аляксандра Казуліна.

Як заявіў БелаПАН юрыст і былы адвакат А. Казуліна Ігар Рынкевіч,

згодна зь беларускім заканадаўствам для вырашэньня пытаньня аб памілаваньні прызнаньне зьняволеным сваёй віны не зьяўляецца абавязковай умовай.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?