20 чэрвеня ў кнігарні «Логвінаў» адбудзецца прэзентацыя кнігі «Танцы над горадам» Уладзіміра Арлова. У імпрэзе, акрамя аўтара, возьмуць удзел:
- Валянцін Акудовіч
- Адам Глобус
- Віктар Марціновіч
- Уладзімір Някляеў
- Барыс Пятровіч
- Ціхан Чарнякевіч
Мінск, пр. Незалежнасці, 37а. Пачатак а 19-й. Уваход — вольны.
Крыху пра кнігу. Героі аповесці, што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва. Для ўсіх аматараў метафізічных вандровак.