Беларуская чыгунка прызначае з 16 чэрвеня цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа №654/653 Козенкі (Мазыр) — Калінкавічы — Мінск, паведамляе афіцыйны сайт БЧ.
«Мэтай рэалізацыі праекта з'яўляецца ўзмацненне транспартных сувязей паміж сталіцай і палескім рэгіёнам, задавальненне наяўнага попыту насельніцтва на дадзеным кірунку і пашырэнне магчымасцяў пасажыраў у выбары варыянту паездкі», — гаворыцца ў паведамленні.
Цягнік №654/653 будзе адпраўляцца са станцыі Козенкі (Мазыр) па пятніцах у 16.03 і прыбываць на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 21.21.
З Мінска цягнік будзе адпраўляцца ў 05.58 раніцы і прыбываць на станцыю Козенкі (Мазыр) у 12.15.