Пад Брэстам беларускія памежнікі затрымалі грамадзяніна Польшчы, якія нелегальна перасёк мяжу на параплане, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

Інцыдэнт адбыўся 11 чэрвеня ў раёне пункта пропуску «Казловічы». Нарад заўважыў параплан, які ляцеў на вышыні каля 1 тыс. м з боку Польшчы. Заўважылі яго і мясцовыя жыхары, якія паспяшаліся паведаміць пра гэта памежнікам. У ходзе аператыўных мерапрыемстваў парушальнік быў затрыманы супрацоўнікамі Брэсцкай памежнай групы ў 600 м ад дзяржаўнай мяжы адразу ж пасля прызямлення. Мужчына 1975 года нараджэння патлумачыў, што страціў арыенцір. Калі прызямліўся, то падумаў, што знаходзіцца непадалёк ад польскага горада Бяла-Падляска.

У дачыненні да грамадзяніна Польшчы пачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне дзяржаўнай мяжы. Спартсмену-аматару пагражае буйны штраф з дэпартацыяй і забаронай уезду ў Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0