25.06.2017 / 12:59

Спектакль «Браніслаў» покажут в юбилейный 10-й раз — уже завтра 1

26 чэрвеня «Арт Сядзіба» ладзіць дзясяты паказ спектакля «Браніслаў. Сцэны з жыцця ды сноў».

Спектакль прысвечаны Браніславу Тарашкевічу, выбітнаму беларускаму дзеячу, палітыку, пісьменніку, мовазнаўцу, стваральніку першага ўнармаванага правапіса сучаснай беларускай мовы.

Спектакль «Браніслаў» — гэта першы спектакль «Арт Сядзібы». Прэм’ера адбылася ў 2015 годзе ў Мінску на сцэне тэатра БДУ «На балконе». Але пасля двух паказаў спектакль быў адменены, фактычна забаронены, і з таго часу ягоныя пастаноўкі ладзіліся напаўпадпольна.

За час існавання «Браніслаў» наведаў Пружаны, Гомель, Вільню і цяпер зноў вяртаецца ў Мінск. Гэта будзе юбілейны, 10-ты паказ. У пастаноўцы задзейнічаныя студэнты тэатральных універсітэтаў, акторы-аматары, людзі розных прафесій. Але ўсе яны звязаныя адной ідэяй — любоўю да Беларусі, да беларускай мовы і жаданнем распавесці пра невядомыя эпізоды беларускай гісторыі і культуры.

Фота Пятра Маркелава

Спектакль адбудзецца ў клубе «ILI» (пр. Незалежнасці, 131, к. 1). Пачатак а 20-й гадзіне.

Запісацца на спектакль можна праз форму і па тэлефоне +375296517898.

Увага! Колькасьць месцаў абмежаваная!

Уваход вольны.

0
gbm-by / Ответить
13.06.2017 / 16:21
Чытаеш пра Яго биографию , проста неверагодна яки быу выбитны чалавек як Яго судзьба склалася и што ен дзеля бацькаушчыны зрабиу . И таких людзей рэжым брудными сапагами у магилу утаптау . Трэба цаниць и памятаць , малайцы " арт сядзиба " . Ваша дзейнасць нам вельми патрэбна .
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера