Аляксандар Мілінкевіч пра вызваленьне Казуліна:

“Я мяркую, гэта невыпадкова. Я думаў, што гэта будзе напрыканцы выбараў, але вызвалілі раней. Безумоўна, гэта зьвязана з тым, што ўладзе вельмі залежыць на тым, каб былі ацэнены пэўныя зрухі ў дэмакратызацыі, лібэралізацыі Беларусі. Трэба падзяку ўсім сказаць... Безумоўна, вялікая роля Эўразьвязу і ЗША.

Я вітаю гэта рашэньне. Я вельмі задаволены, шчасьлівы, бо калі ў нас ня будзе палітвязьняў, то гэта, безумоўна, зьменіць сытуацыю ў краіне на лепшае.

Калі Казулін будзе на волі, то мы мусім змагацца ня менш моцна за іншых. Безумоўна, Казулін больш вядомы і прабыў больш за іншых. Але мы не можам пакінуць за полем увагі іншых і будзем змагацца таксама й за іх вызваленьне. Веру, што гэта таксама адбудзецца.

Я думаю, што трэба падзяку ўсім сказаць. І тысячам людзей, якія тут змагаліся за вызваленьне А.Казуліна. Безумоўна, вялікая роля Эўразьвязу і ЗША. Салідарнасьць усіх гэтых сілаў, як паказвае жыцьцё, дае вынік. Гэта вельмі важна.

Ён чалавек вядомы, мае аўтарытэт і падтрымку і нельга, каб ён сыходзіў з палітыкі. Я веру, што сваім патэнцыялам Аляксандар Казулін узмоцніць дэмакратычны рух на Беларусі”.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?