На сталічнай кальцавой дарозе МАЗ з прычэпам знёс больш за 50 метраў агароджы. Пра гэта TUT.BY распавяла прадстаўнік ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка.
Фота ДАІ Маскоўскага раёна
Аварыя адбылася 13 чэрвеня, каля 14.30. 51-гадовы кіроўца МАЗа ехаў па ўнутраным кальцы МКАД з боку праспекта Дзяржынскага ў кірунку вуліцы Громава. У нейкі момант ён не справіўся з кіраваннем на мокрай дарозе, у выніку чаго грузавік занесла і адкінула ў адбойнік справа.
Пашкодзіўшы 45 метраў агароджы, МАЗ у заносе адкінула ў адбойнік, які падзяляе сустрэчныя патокі. Прабіўшы яго, грузавік перасёк тры паласы знешняга кальца МКАД і спыніўся на абочыне.
На шчасце, у ДТЗ ніхто не пацярпеў. Па словах кіроўцы, ён ехаў з хуткасцю каля 70 км/ч, а перад тым як аўтамабіль занесла, пачаўся моцны дождж.
У ДАІ нагадалі, што ва ўмовах непагадзі, дрэннай бачнасці, мокрага дарожнага пакрыцця неабходна быць гранічна ўважлівымі і асцярожнымі, выбіраць бяспечную хуткасць і дыстанцыю з улікам дарожнай абстаноўкі.