Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка надаў званне Героя Украіны беларусу Міхаілу Жызнеўскаму. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце прэзідэнта ў аўторак, піша УП.

«Прэзідэнт Пятро Парашэнка пасмяротна надаў званне Героя Украіны Міхаілу Жызнеўскаму — беларусу, які загінуў падчас Рэвалюцыі Годнасці, і уручыў Зорку Героя Украіны яго бацькам — Міхаілу Пятровічу і Ніне Васільеўне», — гаворыцца ў паведамленні.

«Для нас Міхаіл — не іншаземец, для нас Міхаіл — украінец у душы», - сказаў Парашэнка, назваўшы яго «вялікім беларусам» і «вялікім украінцам»

Парашэнка паведаміў бацькам, што ён ініцыяваў змены ў заканадаўства, якія былі падтрыманыя Вярхоўнай Радай і якія дазволілі ўпершыню ў гісторыі Украіны надаць званне Героя Украіны замежніку.

 

 

Нагадаем, 25-гадовы Міхаіл Жызнеўскі загінуў 22 студзеня 2014 ад ранення ў сэрца падчас «Рэвалюцыі Годнасці».

13 красавіка 2017 Вярхоўная Рада прыняла законапраект 6174, які дазваляе пасмяротнае наданне звання Героя Украіны замежнікам, узнагароджаным ордэнам Герояў Нябеснай сотні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?