Даследчыкі з Вашынгтонскага ўніверсітэта ў Сэнт-Луісе разам з калегамі з іншых навуковых цэнтраў ЗША пішуць у часопісе Pediatrics пра тое, што «аднаго яйка на дзень дастаткова, каб дзіця нармальна расло і развівалася».

Эксперымент складаўся з таго, што дзецям з Эквадора ва ўзросце ад 6 да 9 гадоў давалі адно яйка ў дзень на працягу паўгода. Выявілася, што тыя, хто еў яйкі, лепш растуць, і вага цела ў іх адпавядае тым паказчыкам, якія лічацца нармальнымі для іх ўзросту (тут варта ўдакладніць, што дзецям не толькі давалі яйкі, але і сачылі за тым, каб яны елі паменш салодкага.)

У цэлым імавернасць таго, што дзіця будзе недастаткова важыць, з яечнай дабаўкай памяншалася на 74%. Больш за тое, на 47% зніжалася імавернасць заікання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?