— Можа што старыя людзі пра чарта гаварылі?

— А што там гаварыць – у мяне баба як чорт.

— (Ха-ха-ха). Ну, а калі сур’ёзна. Ці баялі пра сапраўднага чарта, з рагамі?

— Га! Ды каб я сваёй бабе ў час не паадшыбаў, то ўжо як у лася павырасталі б.

— (Ха-ха-ха, хі-хі-хі, хо-хо-хо). Вы ўсё жартуеце. Вы нам пра чарта раскажыце, які з хвастом цёгаецца ды людзей пужае.

— О, каб у маёй хвост быў, дык прасьцей мне было. Як што — за хвост яе і аб сьцяну. Але ж няма хваста. Вось і бядую.

— Ну, можа хоць гісторыі якія чулі, як чорт п’яных водзіць, з дарогі зьбівае?

— А гэта праўда — водзіць. Во бывае вып’еш, то і вядзець той чорт міма хаты.

— Можа на камень які ці ў балота?

— Які там камень! Да якой-небудзь малодкі вядзе.

— Дык у яе ж мужык, мабыць, ёсьць.

— Ха! Мужык. Гэта ж чорт вядзе! Калі мужыка дома няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?