Курэнне стала прычынай задымлення на трэцім энергаблоку Чарнобыльскай АЭС. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Дзяржаўнай інспекцыі ядзернага рэгулявання Украіны.

Як паведамлялася, 13 чэрвеня ў 15.57 паступіла інфармацыя аб задымленні ў двух памяшканнях трэцяга энергаблока Чарнобыльскай АЭС. У 16.00 яно было ліквідаванае ратавальнікамі.

Прычынай задымлення стала курэнне ў неналежным месцы неўсталяванай асобай. Цяпер вядзецца службовае расследаванне, ініцыяваныя дадатковыя праверкі супрацьпажарнага рэжыму на станцыі. Гэтае здарэнне не аказала негатыўнага ўплыву на радыяцыйны стан памяшканняў блока №3 і прампляцоўкі ЧАЭС. На сёння ядзернага паліва на энергаблоку №3 няма. У памяшканнях, дзе здарылася задымленне, тэхналагічнае абсталяванне адсутнічае. Радыяцыйны фон на тэрыторыі Чарнобыльскай АЭС не змяніўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0