Следчыя праводзяць праверку па факце траўмавання работніцы вытворчага ўчастка райспажыўтаварыства ў Лоеве. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

51-гадовая працаўніца атрымала траўмы на працы яшчэ 8 чэрвеня.

«У мэтах высвятлення абставін здарэння прызначанае правядзенне судова-медыцынскай экспертызы, апытваюцца работнікі прадпрыемства», — распавяла прадстаўнік УСК па вобласці.

Як піша Tut.by са спасылкай на БелаПАН, жанчына працуе на хлебазаводзе райпо, ёй адарвала частку рукі.

«Яна чысціла макаронную дробку ў барабане, улезла туды рукой, калі валок і шнэкі вярцеліся, і вось такое здарылася», — паведамілі на хлебазаводзе.

Сёння пацярпелую перавялі з раённай бальніцы ў абласную ў Гомель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0