ria.ru

ria.ru

Народны артыст СССР Аляксей Баталаў памёр на 89-м годзе жыцця. 

Баталаў памёр ціха ў сне. Увечары 14 чэрвеня да артыста прыходзіў святар, які прычасціў яго.

Акцёр памёр у адной з маскоўскіх бальніц, дзе знаходзіўся амаль пяць месяцаў пасля таго, як зламаў шыйку сцягна. У лютым Баталаў перанёс аперацыю.

Баталаў зняўся ў такіх фільмах, як «Ляцяць жураўлі», «Масква слязам не верыць», «Дзевяць дзён аднаго года», «Чыста англійскае забойства», «Зорка чароўнага шчасця» ды інш.

Ён таксама выступіў рэжысёрам карцін «Шынель», «Тры таўстуны» і «Ігрок».

ria.ru

ria.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0