Бацька быў супраць адносін сваёй дачкі. Пры чарговай сустрэчы з яе выбраннікам ударыў таго нажом.

У міліцыю інфармацыя аб здарэнні паступіла ад медыкаў, калі ў прыёмнае аддзяленне абласной бальніцы з пранікальнымі раненнямі ў грудзі быў дастаўлены 36-гадовы жыхар пасёлка Хацежына.

На месца здарэння выехала міліцыя. Высветлілася, што цялесныя пашкоджанні пацярпеламу прычыніў 65-гадовы бацька яго сужыцелькі.

Пара знаходзілася па месцы жыхарства дамы, туды ж завітаў і яе бацька.

«Зыходзячы з аналізу сабранай інфармацыі, можна казаць аб тым, што пажылы мужчына быў кардынальна супраць адносін, якія падтрымлівала яго дачка. На гэтай глебе ўжо ўзнікалі неаднаразовыя канфлікты.

У суботні вечар бацька зноў прыйшоў у госці да дачкі, дзе застаў яе выбранніка. З пэўнай доляй упэўненасці можна казаць аб тым, што ў гэты раз каталізатарам таго, што адбылося, стала алкагольнае ап'яненне як непасрэдна бацькі жанчыны, так і яе сужыцеля. У выніку пажылы мужчына нанёс не менш за тры нажавыя раненні пацярпеламу», — паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

З нагоды прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў заведзеная крымінальная справа. Падазраваны затрыманы. Яму можа пагражаць да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?