Юры Карэтнікаў, прэтэндэнт ў кандыдаты па Паўднёва‑Заходняй акрузе № 99, паведаміў, што з цягам выбарчай кампаніі ціск на яго узмацняецца.

Па словах сп.Карэтнікава, раніцай 15 жніўня да яго на кватэру наведаўся опэрупаўнаважаны крымінальнага вышуку Маскоўскага раёну, цікавіўся, дзе ён знаходзіўся 3‑4 ліпеня і якую інфармацыю ведае наконт выбуху ў Менску, зьняў адбіткі пальцаў і ўзяў аналіз сьліны. Зацікаўленасьць сваёй асобай Ю. Карэтнікаў зьвязвае менавіта са сваім удзелам у парлямэнцкіх выбарах:

«У мяне ўжо 10‑ы раз здымаюць адбіткі пальцаў і другі раз бяруць аналіз сьліны. І ўсё — на працягу выбарчай кампаніі. Толькі пачалася рэгістрацыя ініцыятыўных групаў — мяне 3 дні пратрымалі ў «амэрыканцы» па справе выбуху ў Менску. Падчас збору подпісаў выклікалі ў аддзел папярэдняга расьсьледаваньня у Гарадзкое ўпраўленьне ўнутраных спраў Менгарвыканкаму, таксама бралі адбіткі пальцаў і аналіз сьліны. На гэты раз тыя ж працэдуры правялі ў мяне дома на кухні. Чаго чакаць далей — нават не ведаю.

Нагадаем, што дэмакратычны актывіст, Ю. Карэтнікаў быў затрыманы 16 ліпеня падчас расьсьледаваньняў крымінальнай справы па факце выбуху ў Менску і ўтрымліваўся ў сьледчым ізалятары КДБ. Ён змог даказаць, што не мае дачыненьня да выбуху: з 29 чэрвеня па 6 ліпеня знаходзіўся за межамі Беларусі. 18 ліпеня Ю. Карэтнікаў выйшаў на свабоду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?