Пацярпелая ў ДТЗ ва Уруччы дзяўчына памерла ў бальніцы, паведамляецца на сайце МНС.

Як паведамлялася, раніцай на пр. Незалежнасці сутыкнуліся «Рэно Твінга» і «Фальксваген Пасат». Нязначныя пашкоджанні ў выніку ДТЗ атрымалі яшчэ два аўтамабілі. Усе ўдзельнікі аварыі — кіроўцы — былі шпіталізаваныя. Таксама ратавальнікі з дапамогай спецыяльнага інструмента дасталі з «Рэно Твінга» 25-гадовую пасажырку, заблакаваную на пярэднім сядзенні. З пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці яна была дастаўленая ў бальніцу.

Як паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС, ад атрыманых траўмаў пасажырка «Рэно Твінга» памерла ў бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0