15.06.2017 / 17:35

Чатыры новыя станцыі мінскага метро адкрыюць толькі ў 2020 годзе 7

Прынята лічыць, што чатыры станцыі трэцяй лініі сталічнага метро адкрыюцца для пасажыраў у 2019 годзе. Але як аказалася, гэта адбудзецца на год пазней. Чаму — распавёў Tut.by гендырэктар «Мінскметрабуда» Леанід Стухальскі.

Фота: Вольга Шукайла

Тэрмінам заканчэння будаўніцтва станцый «Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча» і «Юбілейная плошча» называецца 2019 год. Аб здачы метро ў гэты тэрмін пішуць у тым ліку і ў аб'явах па продажы кватэр, падносячы гэта як бонус.

Гендырэктар «Мінскметрабуда» Леанід Стухальскі тлумачыць — у 2019 годзе сканчаюць будаваць тунэлі.

«А ўсе хочуць чуць, што гэта сканчаюць будаваць метро. А нам жа пасля заканчэння будаўніцтва тунэляў як мінімум трэба восем месяцаў для таго, каб пакласці рэйкі, пусціць выпрабавальныя цягнікі і адпрацаваць усе сістэмы бяспекі».

Паводле актуальных планаў, тунэлі новай лініі метро будуць гатовыя да канца 2019 года, а для пасажыраў станцыі адкрыюць у 2020-м.

«Я думаю, што гэта будзе канец 2020 года. Усё будзе залежаць ад таго, як будуць ісці работы. Напрыклад, на гэтым катлаване (у раёне цяперашняй «Фрунзенскай») мы спатыкнуліся на чатыры месяцы па часе, таму што тут вельмі складаная геалогія.

З-за гэтага і цяпер у катлаване ідуць працы па ўмацаванні сцен прадзевымі анкерамі даўжынёй 22 метры. Прасцей кажучы, сцяну прыбіваюць да грунту 22-метровымі цвікамі.

«І гэтая праца выбівае нас з графіка. Мы не меркавалі, што гэта будзе так складана».

На пытанне, ці можна паскорыць працу павелічэннем фінансавання, кіраўнік «Мінскметрабуда» адказаў: «Грошы ёсць, і грошы тут ні пры чым».

2
Гаспадыня / Адказаць
15.06.2017 / 17:48
Ня трэба нічога паскараць за кошт бяспекі. Метро не на адно дзесяцігоддзе робіцца. Рабіце якасна і надзейна. Пачакаем.
4
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
15.06.2017 / 17:54
А што у нас у 2020 ? Правiльна - выРабы. Калi пад гэту дату нешта здаць (нават потым зачынiушы на даробку) можна зноу правiць гадоу пяць . Метро ж будуецца толькi у Беларусi I нiдзе больш
1
Вася / Адказаць
15.06.2017 / 18:05
«Я думаю, што гэта будзе канец 2020 года»
7 лістапада 2020 года)

Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру