Да серады Аляксандар Казулін абмежаваў свае кантакты з журналістамі. У панядзелак жа прэс-служба палітыка распаўсюдзіла прэс-рэліз, дзе былы рэктар БДУ пралівае сьвятло на некаторыя моманты вызваленьня з турмы, а таксама выказваецца адносна сытуацыі ў краіне.

«Я прымаю вызваленьне як знак справядлівасьці, але не магу прыняць памілаваньне з маральнага аспэкту — я не зьдзяйсьняў крымінальных парушэньняў. Падобная матывацыя прыніжальная для мяне. Толькі маё безумоўнае вызваленьне і рэабілітацыя, а таксама вызваленьне Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча можа разглядацца як сапраўды рэальны крок да дэмакратызацыі грамадзтва», — адзначае былы палітвязень.

Казулін спадзяецца, што бліжэйшым часам на волі апынуцца і два астатніх палітвязьні — Кім і Парсюкевіч. І на гэтым можа быць «пастаўленая кропка на інстытуце палітзьняволеных у Беларусі». Палітык выказвае падзяку ўсім тым, хто ўвесь гэты час змагаўся за ягонае вызваленьне.

Нагадаем, што на волю Казулін выйшаў на волю 16 жніўня. Указ аб памілаваньні былога кандыдата на пасаду прэзыдэнта падпісаў А.Лукашэнка. У турме Казулін знаходзіўся ад 25 сакавіка 2006 году, рашэньнем суду ён быў пакараны на 5 гадоў і 6 месяцаў зьняволеньня за правядзеньне масавай акцыі ў Менску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?