Спынены крымінальны пераслед чэмпіёна свету ММА па версіі World Mixed Martial Arts Federation Мурада Амрыева. Пра гэта паведамляе Tut.byса спасылкай на прэс-службу МУС па Чачэнскай Рэспубліцы.

Фота: Канстанцін Гусеў/Facebook

Фота: Канстанцін Гусеў/Facebook

«Дазнаўцам ОП-3 УМВД РФ па г. Грозны ў адпаведнасці з п. 3 ч. 1 арт. 24 КПК РФ 14 чэрвеня бягучага года вынесеная пастанова аб спыненні крымінальнай справы (крымінальнага пераследу), распачатай па ч. 3 арт. 327 КК РФ, па якой Мурад Амрыеў праходзіў у якасці падазраванага», — гаворыцца ў паведамленні.

Мурада Амрыева Беларусь перадала Расіі 8 чэрвеня, патлумачыўшы гэта тым, што спартсмен знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку за выкарыстанне падробленых дакументаў; паводле даных Камітэта па прадухіленні катаванняў, падставай для гэтага стала памылка друку ў яго пашпарце.

Сам Амрыеў сцвярджаў, што яго пераследуюць з-за брата, якога падазраюць у замаху на высокапастаўленага супрацоўніка МУС.

Не выдаваць Амрыева Расіі прасілі бацькі Мурада і праваабаронцы. Відэазварот з такой жа просьбай да Аляксандра Лукашэнкі запісала Ксенія Сабчак. Усе яны казалі, што экстрадыцыя ў Чачню нясе смяротную пагрозу для спартсмена.

Пасля таго як Амрыева даставілі ў Чачню, яго дапыталі па справе аб выкарыстанні загадзя падробленага пашпарта і вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.

«Цяпер я з сям'ёй, у нас усё ў парадку. З таго часу, як мяне перадалі паліцыянтам, ніхто да мяне сілу не ўжываў і словам не пакрыўдзіў. Вядома, уся гэтая сітуацыя была велізарным стрэсам для мяне. Яна парушыла мае і спартыўныя планы, і жыццёвыя, але ніякай пагрозы цяпер няма ні для мяне, ні для сям'і. Гэта я вам кажу шчыра, без якога-небудзь ціску», — распавёў Амрыеў на прэс-канферэнцыі пасля вызвалення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0