Адбыліся суды над затрыманымі 17 сакавіка дэмакратычнымі актывістамі. Тых, хто ішоў на судовыя працэсы ў Маскоўскі суд да Юр’я Радзівіла і Юрася Бачышчы (выкладчыка, звольненага з БДПУ), затрымлівалі за наяўнасьць бел-чырвона-белых стужак і значкаў «За свабоду!». Абвінавачваньне ўсім выстаўлялі стандартнае – хуліганства («нецэнзурна лаяўся»).

Зьмітра Дашкевіча, Артура Фінькевіча і Зьмітра Драздова асудзілі на 15 сутак арышту. Алесь Стральцоў запатрабаваў адваката, таму разгляд ягонай справы перанесьлі на 19 траўня. Аднак да суду яго пакінулі за кратамі. Крысьціну Шацікаву як маці 2 непаўнагадовых дзяцей не арыштавалі, а аштрафавалі на 2 базавыя велічыні. Пры затрыманьні байцы ПМСН (былы АМАП) разьбілі ёй вусны і парвалі куртку. За суткі пасьля затрыманьня «хуткая» двойчы (з камэры і з суду) вывозіла Шацікаву ў 9-ю больніцу з дыягназам «абвастрэньне гастрыту». Сама актывістка паведаміла, што ў яе запаленьне прыдаткаў.

Перад пачаткам суду над актывістамі 18 траўня была затрыманая Ірына Завадзкая.

Крысьціна Шацікава

Артур Фінькевіч

Зьміцер Драздоў

Алесь Стральцоў

Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0