У Віцебску затрымалі 45-гадовага беспрацоўнага, у якога ў тайніку выявілі 323,83 г марыхуаны, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска» са спасылкай на прэс-службу УУС Віцебскага аблвыканкама.

uvd.vitebsk.gov.by

uvd.vitebsk.gov.by

Наркотыкі захоўваліся ў чатырох шкляных банках, якія былі схаваныя ў тайніку, абсталяваным ля аднаго з дамоў у абласным цэнтры. Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэта распачаў у дачыненні да жыхара Віцебска крымінальную справу па частцы 3 артыкула 328 КК (захоўванне з мэтай збыту наркатычных рэчываў асобай, якая раней учыніла падобнае злачынства).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0