Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 19 жніўня будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу на ўсходзе Магілёўскай і Гомельскай абласцей кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-заходні, 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: ноччу плюс 8—14°C, па ўсходзе да плюс 16°C; днём плюс 22—27°C.

Заўтра ў Мінску — пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўднёва-заходні, 4—9 м/с. Тэмпература паветра: ноччу плюс 11—13°C, днём плюс 23—25°C.

У наступныя двое сутак, 20 і 21 жніўня, па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. 20 жніўня пераважна без ападкаў, толькі днём па захадзе кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвы, 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: ноччу плюс 10—17°C, днём плюс 24—29°C, у паўднёва-заходніх раёнах да плюс 31°C. 21 жніўня ноччу па заходняй палове, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні, 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: ноччу плюс 13—19°C, днём плюс 21—27°C, па паўднёвым усходзе да плюс 29°C.

20 жніўня ў Мінску — пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўднёвы, 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: ноччу плюс 12—14°C, днём плюс 26—28°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?