14 чэрвеня супрацоўнікі наркакантролю сумесна з байцамі АМАПа штурмам узялі дом цыганскай сям'і ў Бабруйску. У адным з пакояў былі знойдзены поліэтыленавыя скруткі з белым парашком. Рэчыва было канфіскаванае, прызначаны шэраг экспертыз, паведамляе komkur.info.

Днём раней у Бабруйску было распачата некалькі крымінальных спраў па арт. 328 ч. 3 КК РБ («Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў») у дачыненні да прадстаўнікоў этнічнай дыяспары цыган, якія падазраюцца ў збыце метадону. Артыкул прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад васьмі да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?