Агульная беларускамоўная дыктоўка пройдзе ў суботу, 24 чэрвеня, у Нацыянальнай бібліятэцы. 

Паколькі сёлета Мінск святкуе сваё 950-годдзе, арганізатары падрыхтавалі адмысловы тэкст пра беларускую сталіцу. Абяцаюць, што дыктаваць будуць вядомыя беларусы.

Тэксты правераць прафесійныя філолагі, вынікі дашлюць удзельнікам па электроннай пошце.

Таго, хто атрымае найвышэйшы бал, дзясятку, чакае спецыяльны прыз ад арганізатараў.

Збор удзельнікаў для рэгістрацыі: 12.00.

Пачатак дыктоўкі: 12.30.

Каб трапіць у залу, дзе будзе ісці дыктоўка, трэба прайсці праз правы бакавы ўваход бібліятэкі (з боку рэстарацыі «Мегаполіс», 2 паверх).

Колькасць месцаў абмежавана, таму для ўдзелу трэба запоўніць заяўку на сайце арганізатараў. 

Калі ўзніклі цяжкасці, дасылайце інфармацыю з кантактнымі дадзенымі на адрас [email protected] — вашу заяўку апрацуюць і патэлефануюць, каб пацвердзіць рэгістрацыю.

«Агульная дыктоўка» — адзін з галоўных сёлетніх карпаратыўных сацыяльных праектаў «Лідскага піва». Ідэя ў тым, каб даць магчымасць беларусам праверыць валоданне беларускай мовай і падтрымаць імкненне ўдасканальваць свае веды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?