50-гадовая грамадзянка Украіны спрабавала нелегальна перавезці праз мяжу свайго 8-гадовага сына. Жанчына схавала дзіця ў валізку, паведамляе Радыё Польшча.

podkarpackie.kas.gov.pl

Падчас мытнага кантролю ў цягніку на памежным пераходзе Пшэмысль-Масціска мытнікі звярнулі ўвагу на нервовыя паводзіны жанчыны і яе адмову даць багаж для кантролю. У валізцы пад адзеннем апынулася 8-гадовае дзіця, яно было ў аслабленым стане. Мытнікі выклікалі хуткую дапамогу, аднак, маці дзіцяці не пагадзілася на тое, каб яго абследавалі лекары.

Некалькі дзён таму грамадзянка Украіны спрабавала пераехаць мяжу разам з сынам, аднак атрымала адмову ў сувязі з адсутнасцю ў дзіцяці неабходных дакументаў.

Жанчыне выстаўленыя абвінавачванні ў дапамаганні пры спробе нелегальнага перасячэння мяжы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?