Еўрапейскі парламент пазбавіў Марын Ле Пэн дэпутацкага імунітэту. Рашэнне звязанае з судовым працэсам супраць лідара французскіх крайніх правых сіл, паведамляе Радыё Польшча.

Лідэра «Нацыянальнага фронту» абвінавачваюць у паклёпе ў дачыненні да мэра Ніцы Крысціяна Эстразі. У маі 2015 года Ле Пен абвінаваціла яго ў фінансаванні Саюза ісламскіх арганізацыяў Францыі. На яе думку, аб гэтым сведчыла зніжэнне аплат, якія паступаюць ад мясцовай мячэці. На пытанне журналіста аб тым, ці азначае гэта, што Эстразі з'яўляецца саўдзельнікам джыхадзістаў, Ле Пэн адказала сцвярджальна.

Па словах еўрадэпутатаў, пазбаўленне Марын Ле Пэн дэпутацкага імунітэту не азначае паслаблення яе пазіцыі на выбарах у Нацыянальную асамблею.

Нагадаем, 14 чэрвеня ў сувязі з расісцкімі выказваннямі дэпутацкага імунітэту быў пазбаўлены бацька Марын — Жан-Мары Ле Пэн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0