Так здабываў залаты мэдаль Андрэй Арамнаў

Так здабываў залаты мэдаль Андрэй Арамнаў

Барысаўскі цяжкаатлет Андрэй Арамнаў выйграў першы залаты мэдаль для Беларусі на летніх Алімпійскіх гульнях, усталяваўшы тры сусьветныя рэкорды за адзін дзень.

Цяжкая атлетыка традыцыйна лічыцца беларускім відам спортам. Ужо ў Пэкіне нашы атлеты заваявалі два мэдалі. Спачатку першую ўзнагароду ў нашу скарбонку паклала Настасься Новікава з Жодзіна, пасьля — срэбра магілёўца Андрэя Рыбакова, якому для перамогі не дапамог нават сусьветны рэкорд. Ну і завяршаў спаборніцтвы нашых цяжкаатлетаў 20‑гадовы Андрэй Арамнаў.

Андрэй ужо ехаў у Паднябесную ў статусе фаварыту турніру, бо за год да гэта вельмі ўпэўнена выйграў сусьветнае золата на першынстве ў Тайляндзе. Зрэшты, некаторыя думалі, што для агульнага посьпеху барысаўцу можа не хапіць досьведу. Галоўным жа прэтэндэнтам на золата Гульняў лічыўся паляк Марцін Далэнга.

Аднак ужо самы пачатак спаборніцтваў ня даў засумнявацца ў перавазе барысаўца над сваімі канкурэнтамі. Андрэй не фарсаваў падзеі ў рыўку. Па чарзе ўзяў 193 і 197 кіляграмаў. Тады як Далэнга амаль адразу заявіў 200, што на адзін кіляграм болей сусьветнага рэкорду. Дзьве спробы польскага атлета так і не далі выніку. Ну а Арамнаў без асаблівай цяжкасьці тыя самыя дзьвесьце ўзяў. Першы сусьветны рэкорд.

У штуршку беларусу таксама не было роўных. Фактычна, ужо з другой спробы Арамнаў забясьпечыў сабе першы радок. Паляк зноў ня змог узяць заявачную вагу, і застаўся толькі чацьвёртым. Далэнга не хаваў сьлёзаў. Срэбру і бронзу падзялілі між сабой расейцы Дзьмітрый Клокаў і Дзьмітрый Лапікаў.

У сваёй апошняй спробе Андрэй пайшоў на абсалютны сусьветны рэкорд, заявіўшы вагу 236 кіляграмаў. Наш атлет узяў яе без асаблівых цяжкасьцяў. Апроч залатога мэдалю, ён усталяваў сусьветныя рэкорды ў рыўку, штуршку і двухбор’і.

Першы залаты мэдаль Беларусі на Алімпіядзе здабыты!

Беларусь знаходзіцца на 15-ым месцы па агульнай колькасьці мэдалёў, саступаючы толькі найбольшым спартовым магутнасьцям сьвету. Вось агульны мэдальны залік па стане на 18 жніўня:

ЗША 22 24 26 72

Кітай 39 14 14 67

Расея 8 13 15 36

Аўстралія 11 10 12 33

Францыя 4 11 13 28

Вялікабрытанія 12 7 8 27

Германія 9 7 7 23

Карэя 8 9 6 23

Японія 8 5 7 20

Італія 6 6 6 18

Украіна 5 3 8 16

Нідэрлянды 3 5 4 12

Куба 1 5 5 11

Беларусь 1 3 7 11

Канада 2 3 4 8

Румынія 4 1 3 8

Гішпанія 3 3 2 8

Казахстан 1 3 4 8

Польшча 3 3 1 7

Кенія 2 3 2 7

КНДР 2 1 3 6

Данія 2 1 3 6

Новая Зэляндыя 2 1 3 6

Бразылія 1 0 5 6

Чэхія 2 3 0 5

Швайцарыя 2 0 3 5

Нарвэгія 1 2 2 5

Азэрбайджан 1 2 2 5

Інданэзія 1 1 3 5

Вугоршчына 0 4 1 5

Армэнія 0 0 5 5

Славаччына 3 1 0 4

Ямайка 2 2 0 4

Зымбабвэ 1 3 0 4

Славенія 1 1 2 4

Этыёпія 2 1 0 3

Грузія 2 0 1 3

Баўгарыя 1 1 1 3

Фінляндыя 1 1 1 3

Швэцыя 0 3 0 3

Турцыя 0 2 1 3

Аўстрыя 0 1 2 3

Узбэкістан 0 1 2 3

Грэцыя 0 1 2 3

Манголія 1 1 0 2

Харватыя 0 1 1 2

Альжыр 0 1 1 2

Калюмбія 0 1 1 2

Кыргызстан 0 1 1 2

Сэрбія 0 1 1 2

Тайвань 0 0 2 2

Тайлянд 1 0 0 1

Індыя 0 0 1

Туніс 1 0 0 1

Камэрун 1 0 0 1

Панама 1 0 0 1

Сынгапур 0 1 0 1

Чылі 0 1 0 1

Віетнам 0 1 0 1

Эквадор 0 1 0 1

Эстонія 0 1 0 1

Трынідад і Табага 0 1 0 1

Малайзія 0 1 0 1

Партугалія 0 1 0 1

ПАР 0 1 0 1

Літва 0 0 1 1

Аргентына 0 0 1 1

Таджыкістан 0 0 1 1

Мэксыка 0 0 1 1

Тога 0 0 1 1

Эгіпэт 0 0 1 1

Марока 0 0 1 1

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?