Юбілейную, 10-ю прэмію «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава атрымаў Зміцер Дашкевіч. Цырымонія ўручэння па традыцыі адбылася на радзіме вялікага беларускага пісьменніка і мысляра ў вёсцы Бычкі Віцебскай вобласці.
Прэміі ў свой час заснаваў Аляксандр Мілінкевіч. На гэтыя мэты ён вытраціў уласную ўзнагароду — прэміі імя Сахарава, прысуджаную яму Еўрапарламентам.
У мінулыя гады лаўрэатамі прэміі былі Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч ды іншыя выдатныя дзеячы грамадства і культуры.
36-гадовы Дашкевіч — самы малады лаўрэат у гісторыі ўзнагароды.
Дашкевіч тройчы адбыў доўгі час у турмах. Апошні раз яго арыштавалі ў сакавіку 2017 года — баяліся, каб ён не ўзначаліў пратэсты супраць эканамічнай палітыкі ўладаў, разгарнуліся ў шэрагу гарадоў краіны.