У каментарах да гэтага запісу спадар Зісер дадаў, праца менавіта якіх функцый яго не задаволіла: «Уваходныя званкі не распазнаюцца і накіроўваюцца на мабільнік. Наадварот, выходныя, набраныя з тэлефона, чамусьці адразу пераадрасоўваюцца на гадзіннік і гучную сувязь. Дзве траціны іконак проста не націскаюцца або выдаюць «Няма SIM-карткі» ці «Няма карты памяці». Замест прагнозу надвор'я выдаюцца тэкставыя паведамленні. Каляндар паказваецца у месячным фармаце, але не клікаецца і не наладжваецца. Пошук па адраснай кнізе адсутнічае, толькі перабор. Цыферблат гадзінніка з'яўляецца толькі пры націсканні кнопкі. І гэтак далей».

Смарт-гадзіннік G08 (GT08) на Aliexpress зараз каштуе у сярэднім $20 (каля 37 рублёў) і мае даволі вялікі заяўлены набор функцый:

  • праца ў рэжыме «тэлефон» (можна ўставіць сім-карту)
  • камера
  • сінхранізацыя з тэлефонам (падтрымлівае Android i iOS)
  • калькулятар
  • прайгравальнік музыкі
  • дадаткі для бегу
  • лічыльнік крокаў
  • будзільнік
  • каляндар
  • блютуз
  • тры цыферблаты на выбар
  • батарэя 380 мАг
  • падтрымка карты памяці.

Нельга не заўважыць знешняе падабенства гадзінніка да Apple Watch. Відавочна, што дызайнеры G08 натхняліся менавіта гэтым прадуктам кампаніі з Купертына.

Смарт-гадзіннікі Smart watch G08 коштам $20 (злева) і Apple Watch (справа) па цане ад $300

І калі наўрад ці хтосьці ставіць пад сумнеў якасць разумных гадзіннікаў ад Apple, то ў выпадку з G08 меркаванні пакупнікоў раздзяліліся. Калі пачытаць больш за тысячу каментараў да тавару, можна заўважыць, што некаторыя шчыра задаволеныя пакупкай і лічаць, што за такую смешную суму нічога большага чакаць не прыходзіцца. У той жа час іншыя апісваюць вялікую колькасць недахопаў, сярод якіх таксама і тыя, пра якія кажа Юрый Зісер.

З аднаго боку, кожны прадукт мае адпавядаць тым характарыстыкам, пра якія заяўляе прадавец, незалежна ад яго кошту. Але ўсё ж такі не варта чакаць ад смарт-гадзінніка па кошце футболкі такой жа якасці, як ад Apple Watch ці ад Samsung Gear па кошце не менш за $250.

А як лічыце вы?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?