Матчам «Віцебск» — «Славія» скончыўся 12 тур чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Гульня прайшла ў суботу, 17 чэрвеня і скончылася мінімальнай перамогай гаспадароў поля — 1:0. Голам адзначыўся гулец віцебскай каманды Арцём Салавей.

Па выніках 12 тураў тройка лідараў чэмпіянату краіны выглядае наступным чынам: «Шахцёр» (29 ачкоў), БАТЭ (26), мінскае «Дынама» (25). Аўтсайдэрамі і кандыдатамі на вылет у 1 лігу застаюцца «Іслач» і «Нафтан», якія пасля накладзеных санкцый з боку АБФФ усё яшчэ маюць па -1 ачку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?