У Наваполацку сёння раніцай памёр 30-гадовы байкер, які ўрэзаўся ў сцяну прахадной завода «Палімір». Як перадае БелТА са спасылкай на ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама. Здарэнне адбылося ў суботу ўвечары каля 19.40 каля 8-й і 9-й прахадных прадпрыемства.

Кіроўца матацыкла «Хонда» не справіўся з кіраваннем на скрыжаванні, з’ехаў у кювет, а затым урэзаўся ў сцяну. Тармазны шлях матацыкла на праезнай частцы склаў каля 80 метраў, за яе межамі — каля 30 метраў. Паводле папярэдніх высноваў ДАІ, хуткасць «Хонды» была значна вышэйшай за дапушчальную, што і стала прычынай аварыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0