30 грузавікоў з санкцыйнай прадукцыяй былі затрыманыя мытнікамі ў ноч на 16 чэрвеня недалёка ад Вязьмы (Смаленская вобласць РФ).

Фуры ўвозілі ў Расію польскія яблыкі і грушы пад выглядам крухмалу, піша «МК».

Пры затрыманні адзін з кіроўцаў спрабаваў уцячы і скіраваў свой аўтамабіль у бок мяжы з Беларуссю.

У часе пагоні ён тараніў машыну СОБРа, якая яго пераследавала. Цяпер кіроўца фуры затрыманы, распачатая крымінальная справа па артыкуле 318 КК РФ «Ужыванне гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады».

Санкцыйная прадукцыя прызначалася для маскоўскіх аптовых рынкаў. Затрыманыя грузавікі знаходзяцца на штрафстаянцы, следчыя высвятляюць прыналежнасць грузу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0